Top.Mail.Ru
210

У Мінску з 25 жніўня аднаўляецца работа аўтобуса № 47С

З 25 жніўня па будных днях і з 30 жніўня па суботах аднаўляецца работа аўтобуснага маршруту № 47С. Пра гэта паведамілі ў «Мінсктрансе».



Адпраўленні па будных днях ад канцавога прыпыначнага пункта «Вакзал» будуць з 7:00 да 20:00, ад прыпынку «Філіял БДУ» — з 7:18 да 20:38. У сваю чаргу адпраўленні па суботах ад канцавога прыпыначнага пункта «Вакзал» намечаны з 8:10 да 15:20, а ад «Філіяла БДУ» — з 8:43 да 15:53. 

Таксама ў «Мінсктрансе» інфармавалі, што з 1 верасня па будных днях арганізуецца работа аўтобуснага маршруту № 123 «Сцяпянка — Ваенная акадэмія».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю