Top.Mail.Ru
115

У Мінску з 13 лютага часова абмежаваны рух на ўчастку пр. Пераможцаў

У Мінску з 0 гадзін 13 лютага да 0 гадзін 30 красавіка 2026 года часова абмежаваны рух на ўчастку пр. Пераможцаў ад вул. Машэрава. Адпаведнае рашэнне «Аб змене арганізацыі дарожнага руху ў горадзе Мінску» 12 лютага прыняў Мінскі гарвыканкам, яно апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.



Мінскі гарвыканкам вырашыў у сувязі з пагрозай бяспецы дарожнага руху, у тым ліку жыццю і (або) здароўю грамадзян увесці часовае абмежаванне руху транспартных сродкаў у Мінску на ўчастку пр. Пераможцаў ад вул. Мельнікайтэ да пр. Машэрава з 0 гадзін 13 лютага 2026 года да 0 гадзін 30 красавіка 2026 года. 

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю