Top.Mail.Ru
188

У Мінску вызначылі пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў

Урачыстае мерапрыемства прайшло на базе нядаўна адкрытага Дома моладзі, які не толькі стаў унікальнай пляцоўкай для камунікацый і раскрыцця патэнцыялу маладых людзей, але і аб’яднаў пад сваім дахам вядучыя маладзёжную і дзіцячую грамадскія арганізацыі — Мінскі гарадскі камітэт БРСМ і Мінскі гарадскі савет БРПА.


Пераможцам чацвёртага сезона конкурсу ўручаны пасведчанні, а іх праекты будуць прафінансаваны на агульную суму 843,2 тысячы рублёў. Увогуле ж, за гады існавання мерапрыемства, а ўпершыню яно было рэалізавана ў 2022 годзе, агульная сума фінансавання ініцыятыў склала больш за 2,5 мільёна рублёў.

Заяўленыя праекты ў асноўным накіраваны на стварэнне матэрыяльных аб’ектаў: каля 40 % — на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, спорту, каля 30 % прадугледжваюць стварэнне маладзёжных крэатыўных прастор, прыкладна 15 % звязаны з развіццём турыстычнага патэнцыялу, краязнаўства, яшчэ 15 % заявак маюць сацыяльную або інклюзіўную накіраванасць. Практычна кожны з праектаў па краязнаўстве звязаны з тэмай Вялікай Айчыннай вайны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю