Top.Mail.Ru
275

У Мінску вітаюць беларускіх казахстанцаў

У аўторак, 30 верасня, а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай кнігі «Породнённые войной и целиной». Аўтар — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, народны пісьменнік Казахстана Любоў Шашкова. 


Пад адной вокладкай сабраны цікавыя звесткі, унікальныя дакументы, якія распавядаюць пра гісторыю беларуска-казахскіх літаратурных стасункаў на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Трывалым пачаткам лічыцца Трэці пленум Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР, які прайшоў у Мінску ў 1936 годзе. Менавіта тады адбылося знаёмства беларускіх і казахскіх пісьменнікаў. У выніку па-казахску загучалі творы народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, а імёны, творчасць казахскіх мастакоў слова Джамбула і Ільяса Джасугурава сталі вядомымі беларускаму чытачу. Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалялі казахскія пісьменнікі Адзі Шарыпаў, Жубан Мулдагаліеў, Сагінгалі Сеітаў.

Кніга «Породнённые войной и целиной», якую стварыла наша зямлячка — Любоў Канстанцінаўна Шашкова (а нарадзілася яна на Гомельшчыне), пабачыла свет, дзякуючы супольнай працы навукоўцаў, музейшчыкаў, архівістаў Беларусі і Казахстана, якія падтрымалі ініцыятыву казахстанскай пісьменніцы і даследчыцы. Сярод тых, хто паспрыяў рэалізацыі добрай творчай справы, — Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан, Саюз пісьменнікаў Казахстана, Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Мікола БЕРЛЕЖ 

Чытайце таксама: Караткевіч крочыць па ўсім свеце

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю