У Мінску ў 2026 годзе плануецца накіраваць на будаўніцтва жылля 660 шматдзетных сем'яў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Сяргей Шакель падчас аператыўнай нарады, паведаміла БелТА.
Сяргей Шакель адзначыў, што ў цяперашні час на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Мінску знаходзяцца каля 3,2 тыс. шматдзетных сем’яў. У 2025 годзе на будаўніцтва было накіравана 722 шматдзетныя сем’і пры плане ў 700. «На 2026 год запланавана 660 шматдзетных сем’яў. Работа ў гэтым кірунку будзе працягнутая. Жыллё будзе будавацца ў розных раёнах горада, пераважна ў Фрунзенскім і Ленінскім», — расказаў ён.
Начальнік упраўлення таксама паведаміў, што летась жыллём у выглядзе будаўніцтва забяспечваліся і грамадзяне, у сем’ях якіх ёсць дзеці-інваліды і дзеці-сіроты. Усяго за мінулы год было забяспечана жыллём больш за 1,8 тыс. сем’яў. Гэта работа ў 2026-м будзе працягнутая.
«На 2026 год таксама запланавана будаўніцтва сацыяльнага і арэнднага жылля. Арэнднае жыллё будзе размешчана ў Фрунзенскім і Першамайскім раёнах, усяго будзе пабудавана 302 кватэры, з іх 50 прызначаныя для запатрабаваных прафесій. Сацыяльнае жыллё будзе засяроджана ў Фрунзенскім раёне і прызначана для сірот, грамадзян з дзецьмі-інвалідамі і іншых катэгорый», — дадаў Сяргей Шакель.