У рамках акцыі мінчане змогуць здаць 18 і 25 студзеня на ўтылізацыю навагоднія дрэвы.
У месцах збору арганізацыямі-перавозчыкамі будзе арганізаваны вываз ёлак, соснаў і піхт.
Абавязковая ўмова — на дрэве не павінна быць навагодняй мішуры і ўпрыгожванняў!
Сабраныя дрэвы перапрацоўваюць у дранку для далейшага выкарыстання.