Мінскі школьнік незаконна гандляваў вейпамі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС.
Як расказалі ў міліцыі, супрацоўнікі БЭЗ Мінскай вобласці сумесна з ІСН і ІМПЗ выявілі нелегальнага прадпрымальніка. Устаноўлена, што 17-гадовы мінчанін у арандаваным гаражы захоўваў для наступнай рэалізацыі на тэрыторыі сталіцы і Мінскага раёна нікацінзмяшчальныя вадкасці і складовыя часткі парагенератараў. 11-класнік набыў іх праз мэсэнджар.
Пры аглядзе памяшкання выяўлена і канфіскавана звыш тысячы ёмістасцяў з вадкасцямі, а таксама каля 700 камплектуючых і аднаразовых сістэм курэння.
Складзены адміністрацыйны матэрыял. Непаўналетняму «бізнэсмэну» пагражае буйны штраф і канфіскацыя тавару.