Top.Mail.Ru

У Мінску праходзіць выстава беларускай мастачкі Катарыны Рэй

У ГД Чэрвенскі, у прасторы The Brand, адбылося адкрыццё выставы сучаснай беларускай мастачкі і дызайнера Катарыны Рэй.


Катарына Рэй піша інтэр’ерныя карціны, у якіх выкарыстоўвае дэкаратыўныя элементы, такія як тканіны, біжутэрыя, стразы і карункі, займаецца кастамізацыяй адзення і распісвае рэчы, надаючы ім унікальны стыль, акрамя таго, яна працуе настаўнікам у дзіцячай школе мастацтваў у Заслаўі, перадаючы свае веды і натхненне маладому пакаленню.

На адкрыцці выставы была прадстаўлена новая калекцыя карцін «Каралеўскія Асобы», выстава працягнецца да 15 студзеня. Таксама прайшоў паказ, які дэманструе дзве калекцыі кастамізаванага адзення, восеньская калекцыя «Art and style» і летняя калекцыя «Кветкавыя матывы».

Ксенія Ліннік

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю