Top.Mail.Ru
239

У Мінску праходзіць другі конкурс народных выканальніцкіх мастацтваў «Душа народная»

Як паведамлі ў Беларускім прафесійным саюзе работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, з 1 мая па 16 кастрычніка 2025 года ў сталіцы праходзіць другі конкурс народных выканальніцкіх мастацтваў «Душа народная».



Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі народнага музычнага мастацтва і таленавітых выканаўцаў, якія працуюць у народным стылі.

Фінал конкурсу адбудзецца 16 кастрычніка 2025 года ў рамках праекта «Душэўны фестываль». Уладальнік Гранпры, акрамя грашовай прэміі, атрымае права на ўдзел у канцэрце «Душа народная», які пройдзе 18 кастрычніка 2025 года ў Палацы спорту.

Вопыт правядзення летась паказаў высокую зацікаўленасць калектываў і выканаўцаў у стварэнні яркіх творчых нумароў, прадэманстраваў неабходнасць падтрымкі маладых артыстаў і самабытных калектываў, адкрыў для прафесійнай супольнасці новыя імёны і ў цэлым садзейнічаў павышэнню цікавасці грамадскасці да народнай культуры.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю