Top.Mail.Ru

У Мінску прадставілі канцэпцыю вантавага моста

У Мінску можа з’явіцца ўнікальнае інжынернае збудаванне — вантавы мост. Канцэптуальны праект прадставіў інстытут «БелдарНДІ» падчас урачыстасцяў, прысвечаных 75-годдзю Фрунзенскага раёна. 


На юбілейнай выставе, дзе вядучыя прадпрыемствы раёна дэманстравалі свой патэнцыял, экспазіцыя «БелдарНДІ» стала адной з самых прыкметных. Спецыялісты паказалі перспектыўныя распрацоўкі ў галіне мостабудавання, сярод якіх галоўнае месца заняў праект вантавага моста. Гэтае збудаванне разглядаецца як патэнцыяльны аб’ект для будаўніцтва ў межах сталіцы.


У параўнанні з традыцыйнымі канструкцыямі вантавыя масты маюць шэраг тэхнічных пераваг: яны больш устойлівыя да моцнага ветру і вялікіх нагрузак, маюць жорсткае палатно: такая канструкцыя забяспечвае высокую стабільнасць дарожнага пакрыцця.

Такое інжынернае рашэнне асабліва актуальна для сучаснага мегаполіса, дзе патрабуецца спалучэнне функцыянальнасці і эстэтыкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю