Каля стэлы «Мінск — горад-герой» прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» сярод выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў МУС. Як паведамілі ў міліцэйскім ведамстве, мерапрыемства стала працягам ідэалагічнага марафону «110 гадоў у адзіным страі», прымеркаванага да будучага юбілею беларускай міліцыі.
Ганаровымі гасцямі цырымоніі сталі намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк, начальнік Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Федэральнай службы выканання пакаранняў Аляксандр Воцінаў і афіцыйны прадстаўнік ваенна-патрыятычных клубаў МУС Ігар Тур.
Прысутныя ўсклалі кветкі да падножжа стэлы і ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў, Дзмітрый Карзюк адзначыў, што ў адзіным страі сабраліся не толькі выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў міліцэйскага ведамства, але і рабяты з клубаў Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Па яго словах, гэта даказвае, што сумеснымі намаганнямі выхоўваюцца патрыёты краіны і будучыя абаронцы Айчыны.
Пасля цырымоніі для ўдзельнікаў арганізавалі экскурсію ў музей Вялікай Айчыннай вайны. Для многіх гэта знакавае месца стала першым наведваннем.
Ягор ЧУРЫК