Top.Mail.Ru

У Мінску пачала сваю работу Міжнародная выстаўка MІLEX-2025

Інавацыі і тэхналогіі

У ім падкрэсліваецца, што, развіваючы айчынны ваенна-прамысловы комплекс як адзін з прыярытэтных высокатэхналагічных сектараў эканомікі, Беларусь фарміруе імідж дзяржавы, якая ўпэўнена стаіць на варце сваіх нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту.

У прывітанні беларускі лідар выказвае ўпэўненасць, што міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі дазволіць шырокаму колу спецыялістаў і экспертаў азнаёміцца з самымі перадавымі дасягненнямі як беларускіх вытворцаў, так і замежных партнёраў.

«Няхай ваенна-тэхнічныя магчымасці дзяржавы дапамагаюць нам разам адказваць на выклікі часу, забяспечваючы для сваіх грамадзян бяспечную будучыню», адзначаецца ў канцы звароту.

На думку намесніка Прэм’ерміністра Віктара Каранкевіча, які прыняў удзел у адкрыцці выстаўкі, 

беларускі ВПК эфектыўна адаптаваўся да новых эканамічных рэалій:

— З правядзення папярэдняй выстаўкі мінула два гады, але за гэты кароткі перыяд беларускія збройнікі значна прасунуліся наперад, забяспечваючы паступальнае і інавацыйнае развіццё абароннага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Ён адзначыў, што ў ММВЦ можна азнаёміцца як з найноўшымі перспектыўнымі распрацоўкамі айчыннага ваенна-прамысловага комплексу, так і з тымі, якія выдатна сябе зарэкамендавалі.

— Гэта яшчэ раз пацвярджае, што галіна эфектыўна адаптавалася і функцыянуе ва ўмовах новых эканамічных рэалій, забяспечваючы напрацоўку новых кампетэнцый і магчымасцяў. За гэтым стаіць работа шматтысячных калектываў, прадпрыемстваў і ваеннаслужачых, — падкрэсліў намеснік Прэм’ер-міністра.

На яго думку, MІLEX — выдатная пляцоўка для правядзення сустрэч, круглых сталоў, абмеркавання актуальных пытанняў бяспекі, абмену думкамі і заключэння ўзаемавыгадных кантрактаў.

Безумоўна, сённяшнія геапалітычныя выклікі дыктуюць асаблівае стаўленне да пытанняў бяспекі і развіцця айчыннай абароннай прамысловасці, якая здольная забяспечыць нацыянальную армію сучаснымі і запатрабаванымі ўзорамі тэхнікі і ўзбраення.

На гэтым таксама зрабіў акцэнт Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Пантус. Звяртаючыся да ўдзельнікаў і гасцей выстаўкі ён адзначыў, што ў сучасным свеце, дзе спрэчныя пытанні ўсё часцей вырашаюцца па «праве сілы», умацаванне ўласнага ваенна-прамысловага комплексу, які адпавядае апошнім тэндэнцыям, з’яўляецца неабходнай умовай існавання моцных нацыянальных узброеных сіл і гарантыяй таго, што з дзяржавай будуць лічыцца на сусветнай арэне.

Што датычыцца самой выстаўкі, паглядзець ёсць на што. Мы прайшлі па стэндах і вось што ўбачылі: сучасныя ўзоры высокатэхналагічнага ўзбраення, унікальныя рабатызаваныя комплексы і інфармацыйныя сістэмы, сродкі сувязі і кіравання, эфектыўныя ўзоры стралковай зброі і розныя тыпы бронеэкіпіроўкі.

Выстаўка сабрала дзясяткі экспанентаў з цэлага шэрага краін свету. Аднак найбольш шырока прадстаўлена экспазіцыя беларускага ваенна-прамысловага комплексу. Гэта самыя перадавыя і сучасныя распрацоўкі, створаныя з улікам Расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі.

Па словах арганізатараў MІLEX-2025, колькасць кампаній-удзельніц сёлета ў паўтара раза большая, чым у папярэдняй выстаўцы. Папулярнасць MІLEX расце год ад году.

Плануецца, што падчас выстаўкі пройдзе прэзентацыя некалькіх узораў беспілотных лятальных апаратаў, створаных з прымяненнем інавацыйных тэхналогій. Дарэчы, менавіта беспілотная тэхніка, як паветранага, так і наземнага базіравання, складае значную частку экспанатаў выстаўкі. Сярод навінак — інфармацыйныя тэхналогіі, якія дазваляюць эфектыўна ідэнтыфікаваць аб’екты, у тым ліку людзей у розных умовах.

Выстаўка будзе працаваць да 24 мая.

Сяргей ЧЫЧЫЛАЎ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю