У Мінску затрымалі 38-гадовага жыхара сталіцы, які падазраецца ў забойстве 43-гадовай мінчанкі. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
Мужчына прызнаўся, што меў з загінулай блізкую сувязь і ведаў, што яна чакае ад яго дзіця. Пры гэтым ён афіцыйна быў у іншых адносінах, праз што паміж ім і ахвярай рэгулярна ўзнікалі канфлікты.
Падчас чарговай сваркі зламыснік некалькі разоў ударыў жанчыну нажом, паклаў цела ў дарожную сумку, вывез за горад і закапаў. Па дарозе пазбавіўся ад доказаў — скрываўленага адзення і смартфона.
Паведамленне пра знікненне ад дачкі загінулай паступіла ў міліцыю толькі праз два дні пасля забойства. На працягу сутак дзякуючы комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраваны ўстаноўлены і затрыманы. Ён прызнаў віну.
Следчымі распачата крымінальная справа.