Top.Mail.Ru
165

У Мінску на скрыжаванні Лагойскага тракта і вул. Валгаградскай 4 кастрычніка абмяжуюць рух

У Мінску 4 кастрычніка будзе абмежаваны рух на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Валгаградскай, паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.



З 11.30 да 13.30 тут запланавана правядзенне следчага эксперыменту для ўстанаўлення абставінаў ДТЗ, якое мела месца на гэтым участку дарогі. 

«Рух па маршруце будзе часткова абмежаваны ў напрамку цэнтра горада. Следчыя просяць удзельнікаў дарожнага руху загадзя планаваць маршрут з улікам прадстаўленай інфармацыі», — адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю