У Мінску на праспекце Машэрава і вуліцы Куйбышава з-за ДТЗ спыніўся рух трамваяў. Пра гэта расказалі ў Мінсктрансе, паведамляе БелТА.
«З 08.14 на праспекце Машэрава, вуліцы Куйбышава ў напрамку вуліцы Чырвоная з-за ДТЗ адбылося спыненне руху трамваяў на маршрутах № 3, 4, 5. Рух маршрутаў № 3, 4 арганізаваны да ДС «Зялёны Луг», маршруту № 5 да РК «Змітрака Бядулі», — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.