Пасля начнога снегападу ў Мінску на прыборцы снегу задзейнічана амаль 1,5 тыс. рабочых. Пра гэта паведамляе БелТА.
З самай раніцы камунальнікі пачалі прыборку прыдамавых тэрыторый ад снегу і апрацоўку дарог і тратуараў супрацьгалалёднымі сродкамі. Задзейнічана 143 адзінкі тэхнікі і 1462 рабочыя па комплекснай прыборцы і ўтрыманні домаўладанняў.
Камунальнікі таксама нагадваюць, што кожны мінчанін можа далучыцца да прыборкі — ва ўсіх раёнах арганізаваны пункты выдачы інвентару, якім можна карыстацца бясплатна. Спіс пунктаў можна знайсці на сайце і тэлеграм-канале ЖКГ Мінска.