Top.Mail.Ru

У Мінску чакаюцца новаўвядзенні ў аплаце грамадскага транспарту

Як расказаў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, да канца 2025 года плануецца ўкараненне сістэмы аплаты праезду ў наземным транспарце з дапамогай банкаўскіх картак: «Мы спадзяёмся рэалізаваць у бягучым годзе магчымасць аплаты праезду банкаўскай карткай на наземным транспарце. Гэта звычайная зарплатная картка, якой чалавек зможа карыстацца без дадаткаў», — растлумачыў спікер.


Што датычыцца метрапалітэна, там стане больш турнікетаў для аплаты праезду пры дапамозе QR-кодаў. Ужо заключаны дагавор на мадэрнізацыю 30 аўтаматызаваных прылад. Усе работы правядуць у 2025 годзе.

«Акрамя таго, у сталіцы з 10 красавіка ўвядуць новы тып праязнога — турыстычны, — расказаў Юрый Супрановіч. — Яго можна будзе набыць на адзін або тры дні. Праязным можна будзе карыстацца як у наземным грамадскім транспарце, так і ў метро».

Фота 024.by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю