Ратавальнікі ліквідавалі пажар у адміністрацыйным будынку ў Мінску, паведамляе БелТА.
Падраздзяленні МНС аператыўна выехалі па паведамленні аб дыме з акна адміністрацыйнага будынка на Партызанскім праспекце. Ратавальнікі высветлілі, што ў памяшканні архіва на шостым паверсе адбылося ўзгаранне. З сумежных памяшканняў пры дапамозе масак работнікі МНС выратавалі пяцярых чалавек, яшчэ 70 былі эвакуіраваны. Ніхто не пацярпеў.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. На месцы здарэння працавала сем адзінак тэхнікі МНС.
Прычына здарэння высвятляецца.