Top.Mail.Ru

У Мінску 11-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы аўто: як мяркуецца, кіроўцу стала дрэнна

У Мінску 11-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы аўто. Пра гэта БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Днём 12 сакавіка 35-гадовая кіроўца аўтамабіля BMW на пр. Незалежнасці пры павароце перасекла сустрэчную паласу руху, выехала за межы праезнай часткі і здзейсніла наезд на 11-гадовую дзяўчынку, пасля чаго — на лесвічны марш. У выніку аўтамабіль перакуліўся. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчыне стала дрэнна падчас руху.

Кіроўца і школьніца дастаўлены ў бальніцу для абследавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю