У Мінскім раёне ў выніку ДТЗ вадзіцель легкавога аўтамабіля памёр у бальніцы. Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
У Мінскім раёне ў выніку ДТЗ вадзіцель легкавога аўтамабіля памёр у бальніцы. Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася каля 12:55 на аўтадарозе Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач. Аўтамабілем Mercedes кіраваў 48-гадовы мінчанін. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўто рухалася ў крайняй левай паласе і сутыкнулася з аўтамабілем прыкрыцця дарожнай службы MAZ.
У выніку ДТЗ вадзіцель легкавушкі памёр у бальніцы. Па факце здарэння праводзіцца праверка.