У Мінскім раёне пачата будаўніцтва цэнтра генетыкі птушкі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Маштабны праект рэалізуюць па даручэнні кіраўніка дзяржавы на базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». Пляцоўкай для селекцыйна-генетычнага цэнтра выбрана мясцовасць каля вёскі Агаркі. Тут з’явіцца цэнтр, закліканы вырашыць стратэгічную задачу — забяспечыць краіну ўласнай племянной прадукцыяй птушкі.
Праект прадугледжвае пяць адасобленых пляцовак, якія размесцяцца на тэрыторыі Мінскага раёна. У аб’ект будзе ўключаны інкубатар, магутнасць якога складзе 1 млн яек у год, тры птушнікі для рамонтнага маладняку на 60 тыс. птушкамесцаў і чатыры будынкі на 32 тыс. птушкамесцаў для размяшчэння генафонду. Яшчэ ў васьмі птушніках-выпрабавальніках будзе прадугледжана 64 тыс. птушкамесцаў. Два будынкі адвядуць пад рэпрадуктар першага парадку на 24,3 тыс. птушкамесцаў.
Цэнтр будзе весці паглыбленую генетычную работу з двума кросамі яйцаноскіх курэй — каляровым і белым, выведзенымі ў Беларусі. Завяршыць рэалізацыю гэтага праекта плануецца да канца 2027 года.