«Інтэрвальныя гадзіннікі паказваюць машыністу, калі яму трэба адправіцца са станцыі, каб выканаць устаноўлены графік руху цягнікоў», — расказалі ў прэс-службе.
Гадзіннік патрэбен машыністам, каб сачыць за інтэрваламі руху і пазбягаць затрымак на станцыях пры пасадцы/высадцы пасажыраў. У выпадку, калі цягнік адстае ад графіка, машыніст павялічвае хуткасць, каб скараціць інтэрвал, а калі інтэрвал менш за ўстаноўлены, машыніст чакае, каб цягнік, які рухаецца перад ім, быў на бяспечнай для руху адлегласці.