У сталічных парках Мінска часова прыпыненая работа некалькіх папулярных механізаваных атракцыёнаў. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
У парку імя Горкага на тэхнічным абслугоўванні знаходзіцца дзіцячае кола агляду. Аналагічная сітуацыя з атракцыёнам «Арэлікі» ў парку Чалюскінцаў — ён таксама часова выведзены з эксплуатацыі з-за рамонту.
Яшчэ два аб’екты ў парку Чалюскінцаў — «Ладдзя» (таксама вядомы як маятнікавыя арэлі «Зубр») і «Супер 8» (горкі з даўжынёй шляху да 300 метраў) — спыняюць работу па іншай прычыне. Як удакладняюць спецыялісты, гэтыя атракцыёны адработалі тры і больш нарматыўных тэрміну службы, у сувязі з чым у 2025 годзе запланаваны іх дэмантаж і ўтылізацыя.
У цэлым, на сённяшні дзень у Мінскім гарадскім упраўленні Дзяржпрамнагляду зарэгістраваны 34 механізаваныя, 4 перасоўныя атракцыёны, а таксама 20 водных спускаў.