Top.Mail.Ru
56

У Мінскай вобласці вясной плануецца абнавіць 500 кіламетраў гравійных дарог

Добраўпарадкаванне вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў і пасадкі зялёных насаджэнняў у Мінскай вобласці вясной стала ўжо добрай традыцыяй. Акцыя «Вясенні марафон: пераўтварэнне вулічна-дарожнай сеткі» будзе праходзіць кожную суботу ўвесь сакавік і красавік. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.


У акцыі возьмуць удзел прадпрыемствы ЖКГ, дарожныя службы, сельгасарганізацыі, горадаўтваральныя і буйныя прадпрыемствы цэнтральнага рэгіёна. «Будзе выкананы комплекс работ па аднаўленні дарожнага пакрыцця пасля зімы, пасадка дрэў і дэкаратыўных кустоў згодна з агульнай канцэпцыяй азелянення населеных пунктаў. За перыяд правядзення акцыі ў работах возьмуць удзел больш за 500 чалавек і каля 400 адзінак тэхнікі», — расказала намеснік генеральнага дырэктара ДА «ЖКГ Мінскай вобласці» Кацярына Салаўёва. 

Вынікам акцыі стане грэйдзіраванне больш за 500 кіламетраў дарог, ямачны рамонт на плошчы звыш 3,5 тысячы квадратных метраў, а таксама пасадка больш за 35 тысяч дрэў і кустоў на плошчы звыш 44 тысяч квадратных метраў. 

Як расказалі ў КУП «Мінскаблдарбуд», у цяперашні час ідуць актыўныя работы па ліквідацыі сезоннай ямачнасці дарожных пакрыццяў і забеспячэнні водаадводу з праезнай часткі дарог. 

Сёлета ў адпаведнасці з праграмай «Дарогі Беларусі» плануецца рамонт больш чым 630 кіламетраў дарог Мінскай вобласці. Самыя масавыя работы будуць праводзіцца ў Дзяржынскім раёне, дзе ідзе падрыхтоўка да фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

Яна ВАЛАСАЧ

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю