У Мінскай вобласці веснавую сяўбу пачалі з яравога ячменю
Першымі да выканання гэтага віду палявых работ прыступілі ў Любанскім раёне — аграрыі з ААТ «Забалоцкі», якое ўваходзіць у структуру холдынгу «Беларуськалій-Агра».
Сяўба яравых культур у сельгасарганізацыях Любанскага раёна запланаваны на плошчы 26,2 тысячы гектараў, з іх пад раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры адведзена 2,5 тысячы гектараў. Першы намеснік старшыні Любанскага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Жанна Алішэвіч адзначыла, што таксама на плошчы 19 тысяч гектараў будзе пасеяна кукуруза, больш за 820 гектараў зоймуць цукровыя буракі, 500 гектараў — лён-даўгунец.
Увогуле, старт вясновым палявым работам дадзены ва ўсіх гаспадарках Любанскага раёна: вядзецца ўнясенне угнаенняў пад азімыя збожжавыя, азімага рапсу, шматгадовых траў, а таксама падрыхтоўка глебы пад азімую сяўбу.
«У выкананні палявых работ задзейнічана больш за 60 адзінак энерганасычаных трактароў, на ўнясенні ўгнаенняў працуюць 10 сельгасмашын «Раса», — расказала Жанна Алішэвіч.
З заўтрашняга дня да сяўбы ранніх яравых збожжавых культур у Любанскім раёне пачнуць яшчэ пяць гаспадарак.
«У раёне ў механізатараў перагледжаны рабочы графік, каб яны маглі як мага раней выйсці ў поле і працаваць увесь светлавы дзень. Для тых, хто ўдзельнічае ў пасяўной, традыцыйна арганізавана гарачае харчаванне», — адзначыла Жанна Алішэвіч.
Яна Валасач