Top.Mail.Ru
220

У Мінскай вобласці пройдзе рыбалоўны фестываль. Разбіраемся, як падаць заяўку на ўдзел

14 лютага ў Мінскай вобласці пройдзе абласны рыбалоўны фестываль. Мерапрыемства арганізуе БТПР і запрашае ўсіх аматараў зімовай рыбалкі правесці дзень на свежым паветры і паспаборнічаць у майстэрстве.


Дзе і як пройдзе фестываль

Фестываль адбудзецца на Дуброўскім вадасховішчы з боку вёскі Прылепы ў Смалявіцкім раёне. Месца збору ўдзельнікаў вызначана загадзя, каардынаты пункта: 54.078008, 27.826934.

У праграме фестывалю прадугледжаны дзве асноўныя дысцыпліны:
  • лоўля рыбы на мармышку з лёду;
  • лоўля рыбы на зімовую блешню.
Усе спаборніцтвы праводзяцца ў асабістым заліку. Для юніёраў прадугледжана асобная катэгорыя.

Як стаць удзельнікам?

Для ўдзелу неабходна накіраваць заяўку арганізатару — ва ўстанову «Арганізацыйная структура Мінскай вобласці» РДГА «БТПР». Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце tourism.minskoos@rgooboor.by да 13:00 13 лютага 2026 года.

У заяўцы абавязкова трэба пазначыць:
  • прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка;
  • дату нараджэння;
  • кантактны нумар тэлефона;
  • дысцыпліну, у якой плануецца ўдзел.
  • кантакты для даведак

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне + 375 (29) 160-06-60. Кантактная асоба — намеснік старшыні, галоўны паляўніцтвазнавец установы Дударчык Аляксандр Мікалаевіч.

Расклад мерапрыемства:

08:15-08:45 — збор удзельнікаў;
08:45-09:00 — урачыстае адкрыццё;
09:15-12:15 — правядзенне спаборніцтваў;
12:30-13:00 — падвядзенне вынікаў;
13:15-13:45 — цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў.

Для ўсіх удзельнікаў будзе арганізавана гарачае харчаванне.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю