Top.Mail.Ru
153

У Мінскай вобласці прадаўжаюць аднаўляць электразабеспячэнне ў васьмі населеных пунктах

У Мінскай вобласці за мінулыя суткі з-за непагадзі адбылося адключэнне электразабеспячэння ў больш як 200 населеных пунктах. Аб гэтым паведамляе БелТА. 


У выніку абледзянення ліній электраперадачы адбыліся парушэнні электразабеспячэння ў шэрагу населеных пунктаў цэнтральнага рэгіёна. 

«За мінулыя суткі былі зафіксаваны тэхналагічныя парушэнні электразабеспячэння больш як у 200 населеных пунктах вобласці. Эфектыўнасць прынятых мер энергетыкамі РУП „Мінскэнерга“ пацвярджаецца статыстыкай: сярэдні час аднаўлення электразабеспячэння склаў 1 гадзіну 48 хвілін», — расказалі на прадпрыемстве. 

Найбольш сур’ёзныя парушэнні адзначаны ў Слуцкім, Салігорскім, Барысаўскім і Стаўбцоўскім раёнах. На бягучы момант сітуацыя стабілізуецца. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю