Top.Mail.Ru
299

У Мінскай вобласці плануюць палепшыць жыллёвыя ўмовы амаль 1,5 тыс. шматдзетным сем’ям у 2025 годзе

У 2025 годзе ў Мінскай вобласці плануюць палепшыць жыллёвыя ўмовы амаль 1,5 тыс. шматдзетным сем’ям. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні ЖКГ, энергетыкі і паліва Мінскага аблвыканкама, паведамляе БелТА.


У Мінскай вобласці 78,3 тыс. грамадзян стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку 8,1 тыс. шматдзетных сем’яў. З іх маюць чацвёра і больш дзяцей 1,2 тыс. сем’яў, а таксама 230 сем’яў выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

«Рашэннем Мінскага аблвыканкама ад 26 сакавіка № 332 устаноўлена колькасць шматдзетных сем’яў, якія падлягаюць накіраванню на паляпшэнне жыллёвых умоў у 2025 годзе, і складае 1449 сем’яў. Накіраваны на паляпшэнне жыллёвых умоў 445 шматдзетных сем’яў, што складае 30,7% ад даведзенага плана, у тым ліку 334 сям’і — на будаўніцтва», — расказалі ва ўпраўленні.

У 2024 годзе ў Мінскай вобласці на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў складаліся больш за 79 тыс. грамадзян, у тым ліку 8,4 тыс. шматдзетных сем’яў (1226 з іх мелі чацвярых і больш дзяцей). Падлягала накіраванню на будаўніцтва 1295 шматдзетных сем’яў, накіравана — 1617.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю