Top.Mail.Ru
152

У Мінскай вобласці навучэнец каледжа шантажыраваў школьніцу распаўсюджваннем інтымных фота

У Мінскай вобласці навучэнец каледжа шантажыраваў школьніцу распаўсюджваннем інтымных фота, распачатая крымінальная справа, перадае БелТА.



У міліцыю звярнуўся бацька вучаніцы адной са школ Мінскай вобласці. Ён расказаў, што з яго дачкой у месенджары Тэлеграм пазнаёміўся хлопец. У перапісцы ён папрасіў яе пераслаць фатаграфіі і відэа інтымнага характару, што яна і зрабіла, а пасля пачаў патрабаваць у дзяўчынкі грошы, пагражаючы распаўсюдзіць у сетцы атрыманы кантэнт.

Аператыўнікі ўстанавілі шантажыста: ім аказаўся непаўнагадовы навучэнец аднаго з каледжаў Міншчыны. Усяго школьніца зрабіла 7 грашовых пералічэнняў на агульную суму блізу 100 рублёў, а калі грошы скончыліся, расказала пра здарэнне бацькам. Следчымі заведзена крымінальная справа па артыкуле «Вымаганне».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю