Аб гэтым БелТА расказалі ў РУП «Мінскэнерга».
Найбольшая колькасць населеных пунктаў была абясточана ў Барысаўскім раёне. Тут было зарэгістравана 85 адключэнняў. Дапамога энергетыкаў спатрэбілася ў 38 населеных пунктах Пухавіцкага раёна, а таксама ў 37 — Маладзечанскага.
«Адключэнні і аварыйныя сітуацыі ўстраняліся ў Валожынскім, Вілейскім, Чэрвеньскім, Салігорскім, Стаўбцоўскім, Дзяржынскім і Мінскім раёнах. Па стану на 9.00 6 чэрвеня аднаўленчыя работы прадаўжаюцца ў 27 населеных пунктах чатырох раёнаў Мінскай вобласці», — расказалі ў РУП «Мінскэнерга».
Таксама паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, у выніку праходжання навальнічнага фронту зафіксаваны 11 выпадкаў падзення дрэў у пяці раёнах вобласці: Барысаўскім (2), Валожынскім (2), Мінскім (3), Маладзечанскім (2) і Пухавіцкім (2). Дрэвам у Маладзечне быў пашкоджаны легкавы аўтамабіль.
Таксама падраздзяленні МНС чатыры разы прыцягваліся для аказання дапамогі ў адпампоўцы вады з падтопленых жылых дамоў у Барысаўскім (два выпадкі), Лагойскім і Пухавіцкім раёнах.