У Мінскай вобласці адкрыецца 216 пляцовак для рэалізацыі навагодніх дрэў, паведамляе БелТА.
Пляцоўкі для рэалізацыі навагодніх дрэў у цэнтральным рэгіёне пачнуць работу з 20 снежня. Адкрыюцца елачныя кірмашы ва ўсіх лясніцтвах і лясгасах вобласці, а таксама ў пунктах выязнога гандлю ў райцэнтрах і буйных населеных пунктах.
Як расказалі ў Мінскім ДВЛГА, у пераліку навагодняй атрыбутыкі — елкі і хвоі, дрэўцы ў кадках, а таксама святочныя букеты з яловых або хваёвых галінак. Асобныя пункты продажаў прапануюць такі від дэкору, як ікебана з іглічных.
Што датычыцца кошту, то танней за ўсё навагодняе дрэўца абыдзецца ў лясніцтве. Так, лясная прыгажуня вышынёй да 1 м будзе каштаваць Br13,5, ад 1,1 м да 2 м — Br16, ад 2,1 м да 3 м — Br22.
Рознічны кошт на выязных гандлёвых пунктах у раёнах вырасце прыкладна на Br3—Br3, 5.
Елкі ў кадках або чыгунках стартуюць ад Br26 за метровае дрэўца і да Br32,5 вышынёй да 2 м.
Прапануюць лесаводы Мінскай вобласці святочны тавар у сталіцы, дзе адкрыецца шэсць пунктаў продажу. Самая бюджэтная елка тут будзе каштаваць амаль Br22.
Як ужо паведамлялася раней, елачныя кірмашы ў сталіцы адкрыюцца па адрасах: вул. Ціміразева, 118 (тэрыторыя гандлёвай пляцоўкі «Лясны домік»), пр. Дзяржынскага, 104 (паблізу ГЦ «Тытан»), Лагойскі тракт, 52 (тэрыторыя гандлёвай пляцоўкі «Лясны домік»), вул. Баграціёна, 70, пр. Дзяржынскага, 126 (пляцоўка каля магазіна Prostore), вул. Леаніда Левіна, 8 (паблізу ГЦ «Санта»).
Першымі гандаль зялёнымі атрыбутамі свята пачнуць на Баграціёна, 70 (з 15 снежня).