Па інфармацыі, атрыманай у ведамстве, памер пенсіі залежыць ад:
- працягласці стажу працы,
- велічыні мінулага заробку,
- права на надбаўкі ці павышэнні.
Права на надбаўкі/павышэнні маюць удзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды 1 групы, асобы ва ўзросце старэй за 75 гадоў, ганаровыя донары і інш.
Велічыню заробку вызначае яго індывідуальны каэфіцыент.
Ён разлічваецца шляхам суаднясення штомесячнага фактычнага заробку ва ўстаноўленым перыядзе і сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне ў тых жа месяцах.
Агульны алгарытм разліку пенсіі:
Пенсіі па ўзросце вылічаюцца ў працэнтных суадносінах 55 працэнтаў сярэднямесячнага адкарэкціраванага заработку
- 20 гадоў стажу працы ў жанчын
- 25 гадоў стажу працы ў мужчын.