Top.Mail.Ru
1122

У Мінпрацы вызначылі пералік прафесій для працоўных мігрантаў

У Мінпрацы вызначылі пералік прафесій для працоўных мігрантаў. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале, паведаміла БелТА.


Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 115 ад 10 кастрычніка 2025 года вызначаны пералік прафесій (пасад служачых), на якія прыцягваюцца замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы, на 2026 год згодна з дадаткам.

У пералік уключана 18 прафесій рабочых, такіх як кіроўца аўтамабіля, жывёлавод, бетоншчык, муляр, маляр, манцёр пуці, агароднік і іншых, а таксама 14 пасад служачых. У пераліку — аграном, акушэрка, ветэрынарны ўрач, заатэхнік і інш.

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю