Top.Mail.Ru
154

У Мінпрацы растлумачылі асаблівасці прыцягнення да працы ў выхадныя і святы

Напярэдадні доўгіх выхадных і галоўных зімовых свят у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны адказалі на найбольш распаўсюджаныя пытанні, якія датычацца прыцягнення да працы ў такія дні.

У прэс-службе Мінпрацы і сацабароны праінфармавалі:

— Паводле Працоўнага кодэкса ў дзяржаўныя святы і святочныя дні, аб'яўленыя непрацоўнымі, працаваць нельга, але ёсць выключэнні. Прыцягненне да працы ў выхадны афармляецца загадам (распараджэннем) наймальніка. Там павінны быць прапісаныя ўмовы кампенсацыі. За кожную гадзіну працы ў святочныя і выхадныя належыць даплата. Пры здзельнай аплаце працы — не ніжэй за здзельныя расцэнкі. Калі пагадзінная — не ніжэй за гадзінныя тарыфныя стаўкі (аклады).

Ёсць пэўныя абмежаванні па частаце прыцягнення да працы ў выхадныя, дадалі ў міністэрстве. Заканадаўствам устаноўлена, што можна быць занятым сумарна за ўвесь каляндарны год не больш за 12 выхадных дзён.

Пераносы працоўнага часу ўстанаўліваюцца ўрадам. Яны з’яўляюцца абавязковымі, але распаўсюджваюцца толькі на занятых у пяцідзённым працоўным тыдні з выхаднымі ў суботу—нядзелю. Работнік не мае права адмовіцца ад пераносу працоўнага дня.

Са святочнага непрацоўнага дня нельга афармляць працоўны адпачынак, адзначылі ў прэс-службе. Калі перанесены дзень у канкрэтнага работніка не мог быць працоўным з-за водпуску, то і адпрацоўваць яго ў суботу не трэба.

Чытайце таксама: Куды схадзіць у гэтыя выхадныя: сабралі для вас топ мерапрыемстваў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю