Top.Mail.Ru
179

У Мінпрацы расказалі пра асаблівасці працы ў перыяд водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў

Працаваць пры знаходжанні ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў ніхто не забараняе, але пры гэтым можа змяніцца памер адпаведнай штомесячнай дзяржаўнай дапамогі — падрабязнасцямі падзяліліся ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.



У прэс-службе расказалі:

— У перыяд знаходжання ў водпуску па доглядзе дзіцяці член сям’і, які ажыццяўляе такі догляд, можа выйсці на працу ў любы час да дасягнення дзіцем 3 гадоў. Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў будзе залежаць ад рэжыму працы: калі праца не больш чым на 0,5 стаўкі, то ніякай страты ў памеры дапамогі не будзе. Калі ж гаворка ідзе аб поўнай стаўцы, то выплаты складуць 50 працэнтаў ад памеру дапамогі.

Калі асоба, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, ажыццяўляе сваю дзейнасць з выплатай падатку на прафесійны даход, дапамога захоўваецца ў поўным аб’ёме, дадалі ў міністэрстве.

Там таксама звярнулі ўвагу: атрымальнік дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў інфармуе па месцы прызначэння дапамогі пра абставіны, якія могуць уплываць на памер дапамогі, самастойна. Калі такія даныя будуць утоеныя, то залішне выплачаная сума будзе падлягаць спагнанню.

Выхад на працу, ажыццяўленне іншай дзейнасці не ўплываюць на памер і права атрымання іншага віду дапамогі — сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, дадалі ў прэс-службе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю