Top.Mail.Ru
187

У Мінлясгасе назвалі самыя папулярныя віды навагодніх дрэў

Самыя папулярныя навагоднія дрэвы — гэта елка еўрапейская і сасна звычайная. Пра гэта расказаў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віктар Звяртоўскі, перадае БелТА.



Віктар Звяртоўскі адзначыў, што падрыхтоўка да рэалізацыі навагодніх дрэў на ёлачных кірмашах лясгасамі краіны, а таксама селекцыйна-насенняводчымі цэнтрамі пачынаецца задоўга да адкрыцця гандлёвых пляцовак. 

«Усё для таго, каб жыхары краіны загадзя маглі набыць навагоднія дрэвы як непасрэдна ў лясніцтвах і лясгасах, так і ў гарадах на спецыялізаваных гандлёвых пунктах. Да рэалізацыі работнікамі галіны падрыхтоўваюцца як дрэвы ў зрэзаным выглядзе (а гэта елка еўрапейская і сасна звычайная), так і дрэвы ў кадках. У асартыменце таксама навагоднія букеты і іншая святочная атрыбутыка з прыродных матэрыялаў. Хачу адзначыць, што ў нас запланавана работа больш за тысячу такіх пляцовак, шэсць з іх лясгасамі будзе адкрыта ў сталіцы», — паведаміў Віктар Звяртоўскі.

Самая нізкая цана на навагоднія дрэвы — у лясніцтвах, але нават на гарадскім ёлачным базары, адкрытым лясгасамі, яна будзе значна ніжэй, чым у прыватнікаў. 

  • «Традыцыйна самыя папулярныя навагоднія дрэвы — гэта елка еўрапейская і сасна звычайная. Іх для нарыхтоўкі да свят вырошчваюць на спецыяльных плантацыях. Таксама нарыхтоўка вядзецца пры правядзенні суцэльных высечак лесу, дзе пакіданне дадзеных дрэў не з’яўляецца мэтазгодным, і пры правядзенні будаўніцтва лінейных збудаванняў, і расчыстцы квартальных прасек. Хачу адзначыць, што елка — гэта адна з асноўных парод для лесааднаўлення», — расказаў Віктар Звяртоўскі.

Аднак у апошні час з-за змены клімату, зніжэння ўзроўню грунтавых вод назіраецца зрушэнне арэала вырастання елкі ў паўночным напрамку.

«Па прычыне ўсыхання елкі ў бягучым годзе санітарна-аздараўленчыя мерапрыемствы праведзены на плошчы больш за 14 тыс. га. На месцы загінулых дрэў ствараюцца змешаныя лясныя культуры. На месцы яловых насаджэнняў мы таксама спрабуем ствараць іншыя пароды (напрыклад, лістоўніца еўрапейская, сасна, дуб, клён, ясень, ліпа, вяз). Акрамя гэтага вядзецца работа па стварэнні лесанасенных плантацый больш устойлівых дрэў елкі», — сказаў на заканчэнне Віктар Звяртоўскі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю