Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Андрэй Карась пракаментаваў журналістам сітуацыю з бураломамі ў Беларусі.
— Найбольш пацярпела Магілёўская вобласць з 1,8 тысячы гектараў суцэльнымі санрубкамі, а менавіта — Магілёўскі лясгас, дзе 1,24 тысячы гектараў пашкоджана. Для дапамогі гэтаму лясгасу зацверджаны графік працы з іншых лясгасаў, усе прылеглыя раёны даслалі свае брыгады для адводу лесасек. Мы ўжо прыступілі да выяўлення, вызначэння больш дэталёвага аб’ёму суцэльных санітарных высечак, — адзначыў Андрэй Карась.Ён дадаў, што частка работнікаў лясной гаспадаркі задзейнічана на расчыстцы ў абласным цэнтры і Магілёўскім раёне. А па ўсёй вобласці дапамагаюць у ліквідацыі наступстваў непагадзі каля 60 адзінак тэхнікі і больш за 400 чалавек.