Top.Mail.Ru

У Мінэканомікі назвалі драйверы росту эканомікі Беларусі па выніках студзеня-красавіка

У Міністэрстве эканомікі назвалі драйверы росту эканомікі Беларусі за студзень — красавік 2025 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе эканамічнага ведамства.



Тэмп росту ВУП па выніках студзеня-красавіка склаў 102,8%. Драйверамі выступілі такія галіны, як будаўніцтва (111,4%), прамысловасць (101,3%), інфармацыя і сувязь (105,5%), гандаль (102,6%).

Рознічны тавараабарот за студзень-красавік дадаў 10%, што абумоўлена апераджальным ростам рэальных даходаў насельніцтва (12% па выніках студзеня — сакавіка). Па выніках студзеня-красавіка адбыўся значны прырост інвестыцый у асноўны капітал-плюс 15%.

Прадпрыемствы працягваюць актыўна ўкладваць у сваё тэхналагічнае развіццё і абнаўленне: выдаткі на набыццё машын і абсталявання павялічыліся больш чым на 20%.

За 4 месяцы ўведзена ў эксплуатацыю 1147 тыс. кв. м жылля — 112, 1% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, што забяспечыла высокія тэмпы ў будаўнічай сферы.

Гадавая інфляцыя некалькі паскорылася і ў красавіку склала 6,5%. Гэта звязана з прынятымі рашэннямі па павышэнні рэгуляваных цэн (тарыфаў), а таксама з ростам цэн на некаторыя пазіцыі тавараў, пераважна імпартуемыя.

Устойлівая работа эканомікі дазваляе забяспечваць высокі ўзровень заработнай платы: больш за Br2480 у студзені-сакавіку 2025 года. Сярэдні памер працоўных пенсій перавысіў Br900.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю