Top.Mail.Ru
108

У Мінадукацыі ўстанавілі тэрміны прыёму дакументаў, правядзення іспытаў і залічэння ў ВНУ

Міністэрства адукацыі ўстанавіла тэрміны прыёму дакументаў, правядзення іспытаў і залічэння для атрымання вышэйшай адукацыі, перадае БелТА.



Дакументам прадугледжана, што прыём дакументаў для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове пройдзе з 12 па 17 ліпеня, на вочнай (дзённай) форме па напрамках адукацыі «Сельская гаспадарка», «Ветэрынарыя», «Рыбная гаспадарка» і «Ахова працы» (за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове) і па ўсіх спецыяльнасцях у Ваеннай акадэміі, Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС і Інстытуце пагранічнай службы, а таксама на ваенных факультэтах і ваенным інстытуце без права юрыдычнай асобы ў ВНУ за кошт бюджэтных сродкаў — з 12 па 19 ліпеня. Тыя, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове, павінны падаць дакументы з 15 лістапада па 5 снежня. 

Навучэнцы, якія выказалі жаданне паступіць у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове, не здаюць уступныя іспыты, падаюць дакументы: з 12 па 26 ліпеня — ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, з 12 ліпеня па 2 жніўня — у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, з 15 лістапада па 5 снежня — у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ з сельгасухілам, з 12 ліпеня па 1 жніўня — у іншых выпадках.

Тэрмін падачы дакументаў з 12 па 14 ліпеня вызначаны для выпускнікоў профільных класаў школ, а таксама для адораных дзяцей і моладзі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, што асвоілі змест праграмы дадатковай адукацыі. З 27 чэрвеня па 1 ліпеня падаюць дакументы тыя, хто асвоіў праграму аб’яднання па інтарэсах з паглыбленым вывучэннем тэмы, вучэбнага прадмета або вучэбнай дысцыпліны «Школа кіравання (грамадска-гуманітарны профіль)», якая рэалізуецца Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Беларусі ў навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму. У гэтыя ж дні дакументы падаюць пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд, праведзеных у ВНУ ў навучальным годзе, пры паступленні ў іх. 

Уступныя іспыты ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС пройдуць з 18 па 20 ліпеня, на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — з 20 па 21 ліпеня, у іншых установах вышэйшай адукацыі — з 18 па 25 ліпеня. Навучэнцы, якія паступаюць на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, здаюць уступныя іспыты з 20 па 25 ліпеня, на завочную форму атрымання адукацыі ў сельгасВНу — з 6 па 15 снежня. 

На бюджэтныя месцы 2 ліпеня залічаць пераможцаў (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд, а таксама тых, хто асвоіў змест праграмы аб’яднання па інтарэсах «Школа кіравання (грамадска-гуманітарны профіль)», якая рэалізуецца Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Па 22 ліпеня пройдзе залічэнне ў Ваеннай акадэміі, Інстытуце пагранічнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на ваенных факультэтах ВНУ, па 29 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, па 27 ліпеня — у іншых дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў сельгасВНУ), па 20 снежня — у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

Платнікаў у ВНУ на месцы, устаноўленыя лічбамі прыёму, залічаць па 3 жніўня (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў сельгасВНУ), па 20 снежня — у завочнай форме атрымання адукацыі ў сельгасВНУ.

Пастановай таксама вызначаны тэрміны залічэння абітурыентаў і дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму, і тыя, што засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў.

Акрамя таго, устаноўлены тэрміны ўступнай кампаніі для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама для грамадзян Украіны і асоб без грамадзянства, якія пражывалі на тэрыторыі Украіны і прыбылі ў Беларусь для атрымання дазволаў на часовае або пастаяннае пражыванне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю