Top.Mail.Ru
202

У міліцыі папярэдзілі тых, хто шукае працу на Wildberries

Ва УУС Брэста папярэдзілі аб новай схеме махляроў, якія нацэліліся на суіскальнікаў працы на папулярным маркетплейсе, паведамляе SmartPress са спасылкай на міліцыю горада.



Зламыснікі прапануюць запоўніць анкету, дзе трэба пазначыць асабістыя звесткі і нумар аплатнай карты нібыта для выплаты будучага заробку.

Ашуканцы прадастаўляюць выбар — перайсці па спасылцы на фальшывую гугл-форму або запоўніць анкету прама ў чаце, дзе вядзецца перапіска. Пасля анкеты суіскальніку прапануюць спампаваць файл з відэаінструкцыяй па працы.

Пасля запампоўкі шкоднаснага файла ашуканцы просяць увесці трэк-код, што дае ім поўны доступ да прылады ахвяры і дадзеных аплатнай карты.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю