Top.Mail.Ru

У Мастоўская ЦРБ медыцынскія паслугі са знакам якасці

Установа аховы здароўя «Мастоўская цэнтральная раённая бальніца» — гонар і сэрца рэгіёна, месца са слаўнай, багатай гісторыяй. Заснаваная ў далёкім 1944 годзе, сёння Мастоўская ЦРБ спецыялізуецца на аказанні якаснай кваліфікаванай, спецыялізаванай, экстраннай і планавай медыцынскай дапамогі, задавальняючы ўсе патрэбы насельніцтва раёна. Больш падрабязна пра тое, чым сёння жыве ўстанова аховы здароўя, расказала галоўны ўрач Мастоўскай ЦРБ Лілія Садохіна.


«Сёння Мастоўская цэнтральная раённая бальніца з’яўляецца шматпрофільнай медыцынскай установай, якая аказвае паслугі дарослым і дзецям, — паведаміла Лілія Садохіна. — Па стане на 1 студзеня 2025 года сетка ўстаноў аховы здароўя Мастоўскага раёна прадстаўлена наступным чынам: цэнтральная раённая бальніца на 161 ложак, паліклініка на 275 наведванняў у змену з жаночай кансультацыяй, педыятрычным аддзяленнем паліклінікі, стаматалагічным і артапедычным аддзяленнем, а таксама аддзяленнем хуткай медыцынскай дапамогі, Курылавіцкай участковай бальніцай на 25 ложкаў і Дубненскай участковай бальніцай на 20 ложкаў з амбулаторыямі ўрача агульнай практыкі, 11 фельчарска-акушэрскімі пунктамі, мабільным ФАПам».

У канцы мінулага года Мастоўская ЦРБ значна пераўтварылася. 18 снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля завяршэння рэканструкцыі абноўленага будынка раённай бальніцы. Сродкі на мадэрнізацыю ўстановы аховы здароўя выдзелілі з абласнога бюджэту, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы — з раённага. «Дзякуючы гэтаму корпус бальніцы ўцяплілі, абнавілі фасад, адрамантавалі будынкі харчаблока і сховішча для агародніны, добраўпарадкавалі тэрыторыю, устанавілі сучасную агароджу. У ходзе мадэрнізацыі таксама правялі работы па рамонце педыятрычнага аддзялення — яно стала яшчэ больш камфортным для маленькіх пацыентаў», — паведаміла галоўны ўрач.

Паводле яе слоў, на правядзенне бягучага рамонту будынкаў і памяшканняў за кошт сродкаў раённага бюджэту ў 2024 годзе накіравана 863,6 тысячы рублёў. За кошт сродкаў абласнога бюджэту праведзена мадэрнізацыя фасада будынка цэнтральнай раённай бальніцы на суму 1886,9 тысячы рублёў. Выдаткі на набыццё абсталявання за 2024 год за кошт сродкаў раённага бюджэту склалі 356,8 тысячы рублёў. Былі набыты два аўтамабілі меддапамогі, стаматалагічная ўстаноўка, шафа для сушкі і захоўвання эндаскопаў, пульсаксіметры, абсталяванне для фізіятэрапеўтычных працэдур, апарат электрахірургічны высокачастотны, комплекс «Кардыян» і іншае.

Выканаўца абавязкаў загадчыцы педыятрычнага аддзялення Вяслава Лісоўская аглядае дзіця.

У Мастоўскай ЦРБ заўсёды рады маладым спецыялістам. Тут упэўненыя: за моладдзю — рухавік прагрэсу. Паводле слоў Ліліі Садохінай, у 2024 годзе сюды на першае працоўнае месца прыбылі тры ўрачы. Папоўнілі шэрагі ўстановы і 13 спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй. Працэнт замацаванасці ўрачоў склаў 100 %, спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй — 80 %. «У нашай ЦРБ функцыянуе сістэма настаўніцтва. 

Неад’емнай часткай такой дзейнасці з’яўляецца арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на рашэнне праблем, звязаных з адаптацыяй моладзі на працоўных месцах. Рэалізацыя маладзёжнай палітыкі ва ўстанове заключаецца ў забеспячэнні паўнавартаснага прававога і сацыяльнага статусу маладых спецыялістаў, стварэнні прававых, арганізацыйных, эканамічных умоў і гарантый для самарэалізацыі маладога чалавека, садзейнічанні развіццю маладзёжных ініцыятыў».

Яна падкрэсліла: работа з моладдзю ва ўстанове будуецца на прынцыпе ўзаемнага супрацоўніцтва кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта ўстановы, маладзёжных грамадскіх арганізацый. «Толькі разам мы зможам зрабіць якасць аказання медыцынскіх паслуг — лепшай», — падагульніла галоўны ўрач.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю