Top.Mail.Ru
317

У Маскве пройдзе сустрэча беларускіх і расійскіх пісьменнікаў

Круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго» адбудзецца 4 верасня ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства для размовы пра агульныя прыярытэты ў сучаснай літаратурнай прасторы збяруцца пісьменнікі, перакладчыкі, публіцысты Беларусі і Расіі. Арганізатары круглага стала — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Кола мяркуемых тэм, у абмеркаванні якіх прымуць удзел аўтарытэтныя майстры прыгожага пісьменства, звязана з праблемамі кнігавыдання ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі, у дзейнасці бібліятэчных сістэм, у справе арганізацыі прадстаўлення беларускай і рускай літаратур у свеце. 

Асобная частка размовы на круглым стале — пра стасункі беларускіх творцаў з пісьменнікамі народаў Расіі. У Саюзе пісьменнікаў Беларусі склаўся добры вопыт такіх сувязяў. На старонках беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў часта выступаюць паэты і празаікі Чувашыі, Башкартастана, Татарстана, Марый Эл, Дагестана, Кабардзіна-Балкарыі, Якуціі, Удмурціі, Чачэнскай Рэспублікі і іншых рэгіёнаў Расіі. Выходзіць серыя паэтычных кніг «Сябрына: паэзія народаў Расіі», у якой пабачылі свет зборнікі Мішы Сеспеля, Юрыя Семендэра, Валеры Тургая, Вячаслава Ар-Сяргі, Роберта Мінуліна, Адама Ахматукаева. 

Мікола Берлеж 



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю