Top.Mail.Ru
329

У Маскве праходзяць прэзентацыі беларускіх кніг

На Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы шырокая ўвага наведвальнікаў скіравана да стэнда «Кнігі Беларусі», арганізаванага Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Жыхары Масквы, госці сталіцы Расіі знаёмяцца з кніжнымі навінкамі Выдавецкага дома «Звязда», выдавецтваў «Беларуская навука», «Мастацкая літаратура», «Адукацыя і выхаванне», «Беларусь». 



Работнікі ААТ «Белкніга», мінскай «Цэнтральнай кнігарні», якія працуюць у гэтыя дні на стэндзе «Кнігі Беларусі», пазнаёмілі наведвальнікаў з кнігамі Вячаслава Бандарэнкі, Алены Харашэвіч, Андрэя Мукавозчыка, Мікалая Чырскага. 

Асобная ўвага да кніг серыі «Бібліятэка паэзіі», на старонках якіх — вершы Кандрата Крапівы, Уладзіміра Дубоўкі, Віктара Шніпа.

Часцей за іншыя выданні масквічы набываюць кнігу Аляксандра Вашчанкі «Беларуская кухня», а таксама турыстычныя, краіназнаўчыя выданні розных беларускіх выдавецтваў. 

Гасцямі стэнда ў першыя дні працы кніжнага кірмашу пабывалі адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Іваноў, галоўны рэдактар «Роман-газеты» Юрый Казлоў, вядомы крытык і літаратуразнаўца Вячаслаў Агрызка і іншыя пісьменнікі, кнігавыдаўцы. 

Мікола БЕРЛЕЖ, 

г. Москва


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю