Па даных інспекцыі па справах непаўналетніх Маскоўскага РУУС, жанчына працяглы час не выконвала абавязак па працаўладкаванні, а доўг рос. У снежні 2024 года яна ўжо прыцягвалася да адказнасці паводле часткі 2 артыкула 174 Крымінальнага кодэкса і атрымала пакаранне ў выглядзе 230 гадзін грамадскіх работ. Пазней падсудная была працаўладкавана прыбіральшчыцай, аднак дапусціла сістэматычныя прагулы, што прывяло да новага судовага разбору і арышту тэрмінам на два месяцы.
Пасля адбыцця пакарання парушэнні працягнуліся: падуліковая альбо не працавала, альбо ўладкоўвалася па дагаворы падраду. Доўга нідзе не затрымлівалася. Такім чынам, не пакрывала дзяржаве выдаткі, затрачаныя на ўтрыманне яе дзіцяці. Суд прызнаў жанчыну вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе года і двух месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Асуджаная абавязана працаўладкавацца і выконваць устаноўленыя абмежаванні: знаходзіцца па месцы жыхарства ў вольны ад працы час, не ўжываць алкаголь, не наведваць пэўныя ўстановы. Пры трох парушэннях правіл нагляду пакаранне можа быць заменена на пазбаўленне волі.
Як растлумачыў першы намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Андрэй ГАЛЁНКА, пасяджэнне было праведзена ў адкрытым фармаце з удзелам іншых падуліковых асоб, абавязаных кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне дзяцей. «Мэта — прафілактыка і тлумачэнне наступстваў ухілення ад выканання абавязкаў па кампенсацыі выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне забраных з сям’і дзяцей», — адзначыў ён.
Па словах першага намесніка начальніка Маскоўскага РУУС, за ўхіленне бацькоў ад выплаты па судовай пастанове сродкаў больш за тры месяцы на працягу года караецца грамадскімі і папраўчымі работамі, арыштам, абмежаваннем волі або пазбаўленнем волі да года. «Аналагічныя дзеянні пры нез’яўленні на працу, утойванні даходаў або адмове ад працаўладкавання пасля адміністрацыйнага спагнання караецца грамадскімі і папраўчымі работамі, арыштам, абмежаваннем волі да 3 гадоў або пазбаўленнем волі да года. Паўторнае ўчыненне пералічаных дзеянняў асобай, раней судзімай за аналагічныя парушэнні, цягне пакаранне ў выглядзе папраўчых работ, арышту, абмежавання волі да 3 гадоў або пазбаўлення волі да 2 гадоў».
Вераніка КАНЮТА.
Фота прэс-службы Маскоўскага РУУС сталіцы.
283
У Маскоўскім раёне Мінска вынесены прыгавор па справе аб ухіленні ад кампенсацыі расходаў на ўтрыманне дзіцяці
12.12.2025 | 17:05
Адкрытае судовае пасяджэнне вялося па справе 42‑гадовай жыхаркі Мінска, якая абвінавачваецца ва ўхіленні ад пакрыцця выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне яе непаўналетняга сына. Хлопчыку 12 гадоў, змешчаны ў прытулак ён быў у 2021 годзе.