Top.Mail.Ru

У Марый Эл выйдзе анталогія беларускай паэзіі

Гэтай навіной падзяліўся дырэктар Марыйскага кніжнага выдавецтва, дэпутат Дзяржаўнага Сходу Рэспублікі Марый Эл Эдуард Іманаеў: «Летась мы выдалі анталогію беларускай дзіцячай літаратуры на марыйскай мове.


Сёлета ў нас запланавана да выдання кніга беларускай паэзіі ў перакладах на марыйскую. У хуткім часе ўжо перададзім арыгінал-макет у друкарню. Пераклады, што ўвайшлі ў анталогію, ажыццяўляліся на працягу некалькіх гадоў. Вершы беларускіх паэтаў друкаваліся ў часопісе „Ончыко“ („Наперад“ ) і ў газеце „Марый Эл“. Вялікая работа праведзена лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Марый Эл імя С. Чавайна Анатолем Ціміркаевым. Ён пераўвасобіў і вядомую паэму „Курган“ народнага песняра Беларусі Янкі Купалы, і пераклаў творы паэтаў-сучаснікаў — Навума Гальпяровіча, Віктара Шніпа, Алеся Бадака... Упэўнены, што кніга беларускай паэзіі будзе заўважана нашымі чытачамі. Дарэчы, па некалькі асобнікаў гэтага выдання трапіць у бібліятэкі кожнага з раённых цэнтраў Марый Эл».  

Гэта не апошні з супольных творчых праектаў Марый Эл і Рэспублікі Беларусь. Кніга твораў марыйскіх паэтаў рыхтуецца да выдання ў серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі», якую некаторы час назад заснаваў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Мікола БЕРЛЕЖ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю