У Магілёве зацвердзілі графік адключэння гарачай вады на 2026 год. Пра гэта паведамляе БелТА.
Адключэнне гарачага водазабеспячэння пройдзе паэтапна па раёнах горада.
- Першымі прафілактычныя работы закрануць жыхароў раёна Юбілейнага, Тэхнапрыбора і праспекта Міру — з 11 па 21 мая.
- Затым, з 8 па 19 чэрвеня, гарачую ваду часова адключаць у зоне МЦЭЦ-1: гэта раёны Рабочы, Ямніцкі, Спадарожнік і Казіміраўка.
- З 6 па 17 ліпеня рамонтная кампанія разгорнецца ў зоне МЦЭЦ-2 — на вуліцах Непакораных, Астроўскага, Маўчанскага, Шміта.
- А завяршальны этап пройдзе з 10 па 20 жніўня ў зоне МЦЭЦ-3, куды ўваходзяць мікрараён «Саломінка» і вуліцы 30 гадоў Перамогі, Турава і Кулібіна.
«Аб любых магчымых зменах у графіку і тэрмінах правядзення выпрабаванняў будзем паведамляць дадаткова», — падкрэслілі ў «Магілёўэнерга».
Па дадатковую інфармацыю жыхары могуць звяртацца ў дыспетчарскую службу філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» па тэлефонах: 70-50-67, 70-59-68, 8-033-319-15-90.