Top.Mail.Ru
546

У Магілёве стартуе II дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва»

Яго ўдзельнікі — навучэнцы і настаўнікі школ мастацтваў, у тым ліку з Расіі. У Магілёў прыехалі 12 юных мастакоў з Пензы, Астрахані, Смаленска, Ульянаўскай вобласці.


— Пленэр прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, — паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. — У яго праграме, акрамя творчай работы на адкрытым паветры, запланаваны майстар-класы з мастакамі, сустрэча з акадэмікам Расійскай акадэміі мастацтваў, народным мастаком Пятром Стронскім і удзельнікамі пленэру «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў», круглы стол з удзелам педагагічных работнікаў дзіцячых школ мастацтваў на тэму развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў у галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, інтэрактыўная праграма — падарожжа ў часе «Магілёў вачыма юных мастакоў». 

Пленэр завершыцца ў суботу, 28 чэрвеня, выставай работ удзельнікаў і ўрачыстым уручэннем ім дыпломаў, Падзяк і сувеніраў. Заключнае мерапрыемства адбудзецца ў выставачнай зале Магілёўскай дзіцячай школе выяўленчых мастацтваў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю