Top.Mail.Ru
248

У Магілёве ўрачыста адкрылася рэспубліканская спартакіяда школьнікаў

Мерапрыемства сабрала болей чым 1700 лепшых юных спартсменаў з усёй краіны, удзельнікаў і пераможцаў розных спартыўных спаборніцтваў і паядынкаў. Яны будуць змагацца на спартыўных пляцоўках Магілёва і Горак па 12 відах спорту. Урачыстае адкрыццё з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму і Рэспубліканскага цэнтра фізвыхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў адбылося ў сценах лёгкаатлетычнага спартыўнага комплексу «Алімпіец».



— Дзякуючы нашаму Прэзідэнту ў краіне вялікая ўвага надаецца спорту, — адзначыў ў сваёй прамове начальнік упраўлення спорту Міністэрства спорту і турызму Раман Кузняцоў. — За апошнія 30 гадоў ва ўсіх абласных цэнтрах і гарадах нашай краіны былі створаны ўсе ўмовы для правядзення такіх вось комплексных маштабных мерапрыемстваў. 

1750257542586.jpg

Кожная вобласць ганарыцца сваімі спартыўнымі традыцыямі і дасягненнямі. У гісторыю беларускага спорту залатымі літарамі ўпісаны імёны брэсцкай спартсменкі па плаванні Анастасіі Шкурдай, легкаатлеткі з Пінска Таццяны Халадовіч, гімнасткі з Віцебска Ларысы Петрык, плаўца-паралімпійца з Бабруйска Ігара Бокага і шматлікіх іншых. Яны прыклад для ўзыходзячых зорак. 

— Для нас вельмі ганарова прымаць рэспубліканскую Спартакіяду школьнікаў, — адзначыў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч. — Заезд каманд пачаўся з 14 чэрвеня, а 15 ужо адбыліся першыя спаборніцтвы па каратэ. Мы паклапаціліся стварыць максімальна камфортныя ўмовы для таго, каб удзельнікі паказалі высокія вынікі. 

1750257380719.jpg

Спартакіяда завершыцца 25 чэрвеня святочным мерапрыемствам на плошчы Славы. На ім будуць падведзены вынікі і ўручаны ўзнагароды.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю