У Магілёве на пешаходным пераходзе траўмаванае дзіця. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Кіроўца Volvo 1 снежня ў 19.00 на скрыжаванні вуліц Касманаўтаў і Лазарэнкі, рухаючыся на чырвонае святло, здзейсніла наезд на 11-гадовую школьніцу. Дзяўчынка пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал.
З траўмамі школьніцу даставілі ў бальніцу.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.