Top.Mail.Ru

У Магілёве дадзены старт маладзёжнаму форуму «Энергія будучыні — 2025»

Форум праходзіць ужо другі раз і накіраваны на кансалідацыю маладых кадраў энергетычнай галіны рэгіёна. Мерапрыемства, якое пачалося 12 лістапада, сабрала 60 найбольш ініцыятыўных работнікаў з усіх філіялаў прадпрыемства РУП «Магілёўэнерга». 


«Энергія будучыні» ўяўляе сабой унікальную прастору для свабоднага абмену ідэямі, канструктыўнага абмеркавання стратэгічных перспектыў развіцця энергетыкі краіны і ўмацавання каманднага духу моладзі. Як адзначаюць арганізатары, ключавая мэта форуму — стварэнне максімальна спрыяльных умоў для прафесійнай і асобаснай самарэалізацыі новага пакалення энергетыкаў. 

Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце РУП «Магілёўэнерга» Таццяны ДЗЯДОВІЧ, кіраўніцтва прадпрыемства бачыць сваю задачу ў тым, каб дапамагчы маладым супрацоўнікам раскрыць свой унутраны патэнцыял. Таму праграма форуму, разлічаная на тры дні, спалучае ў сабе элементы прафесійнай, патрыятычнай і культурнай асветы. Адным з першых мерапрыемстваў стала наведванне мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле», дзе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да капліцы ў знак памяці аб гераічным мінулым рэгіёна. Таксама для маладых энергетыкаў была арганізавана экскурсія ў Музей Славы Магілёўшчыны.



Практычная частка форуму ўключае інтэнсіўную праектную работу. Маладым спецыялістам трэба распрацаваць канкрэтныя прапановы па некалькіх актуальных кірунках. У іх ліку, напрыклад, распрацоўка эскіза помніка ці арт-аб’екта, прысвечанага рабоце энергетыкаў. Вітаюцца таксама ідэі новых фарматаў маладзёжнага карпаратыўнага валанцёрства для добраўпарадкавання і развіцця Магілёва.

Аміна НАЗАРАВА.
Фота: mogilevnews.by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю